Прэзідэнт Беларусі напярэдадні падпісаў распараджэнне аб заахвочванні таленавітай моладзі. Адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага і іншых відаў мастацтваў - усяго 424 прадстаўнікі таленавітай моладзі. За кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць 710 тысяч рублёў.













