З апалага лісця, скошанай травы і сухіх дрэў плануе рабіць кампост

22 января 2019

Мінскзелянбуд з апалага лісця, скошанай травы і сухіх дрэў пасля ўборкі сквераў і паркаў плануе рабіць кампост. Перапрацоўваць арганічныя адходы будуць на спецыяльных лініях. Мінізавод размесціцца у прамзоне "Захад". Арганіку будуць выкарыстоўваць падчас стварэння кветнікаў, газонаў і пасадкі дрэў.

Будучая лінія ў стадыі праектавання. Азнаёміцца з праектам і выказаць свае пажаданні могуць і жыхары на сайце адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы.