З Мінска да Жлобіна за дзве з паловай гадзіны

25 сентября 2013
З 29 верасня паміж гарадамі пачне курсіраваць электрацягнік рэгіянальных ліній. Адпраўляцца з сёлетняй сталіцы Дажынак ён будзе раніцай у 6 гадзін 8 хвілін. Зваротны рэйс з Мінска, згодна з раскладам, кожны вечар у 17 гадзін 30 хвілін. Дарэчы, па маршруце запланаваныя толькі тры прыпынкі - Асіповічы, Бабруйск і Чырвоны Бераг.