З Гродна на прамую сувязь са студыяй выходзіць карэспандэнт Дзмітрый Смірноў

3 июля 2017

У Гродне шумна і весела з самай раніцы! На цэнтральных вуліцах у Дзень Незалежнасці як ніколі шматлюдна.

І на прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Дзмітрый Смірноў.

Дзень Незалежнасці святкуе зараз увесь горад. Вакол тысячы гараджан і замежных турыстаў - добра што Гродна - бязвізавая тэрыторыя, і прыехаць у госці на нацыянальнае беларускае свята зараз проста. Арганізатары падрыхтавалі праграму для ўсіх пакаленняў.

Пляц-канцэрт ад духавых аркестраў, выстава артылерыйскіх прылад, рэтрааўтамабілі - на ўсё гэта можна не толькі глядзець, але, што важна асабліва дзецям, дакранацца. Асаблівы шарм сярэднявечнаму Гродну ствараюць сёння вулічныя музыканты, мастакі і мімы.

Колькасць сэлфі і фатаграфій з сённяшняга свята можна будзе вымяраць тысячамі.

Наогул жа, адчуванне, што Дзень Незалежнасці аб'яднаў не проста гараджан, а некалькі эпох і пакаленняў. Побач з фотазонай гульцоў - пераможцаў чэмпіянату Беларусі (хакейнага клуба "Нёман") - інструментальны джэм-сейшн, а, пройдучы трохі далей, можна паслухаць кавер-бэнды.

Такая забаўляльная праграма ў цэнтры Гродна будзе доўжыцца да позняга вечара. Паралельна з гэтым галоўны гарадскі канцэрт пачнецца ля Кургана Славы. Ля яго падножжа гараджане за гадзіну да апоўначы далучацца да ўсёй краіны і разам праспяваюць гімн. І традыцыйна дзясяткі залпаў салюту ў святочным небе.