З Брэста стартаваў аўтапрабег Заходняя Еўропа - Заходні Кітай

27 августа 2013
З Брэста стартаваў аўтапрабег Заходняя Еўропа - Заходні Кітай па аўтамабільных дарогах краін Мытнага саюза: Беларусі, Расіі, Казахстана. За дванаццаць дзён дзесяць машын пераадолеюць каля пяці з паловай тысяч кіламетраў, наведаюць чатырнаццаць гарадоў. У складзе картэжу хадавая лабараторыя для ацэнкі дарог. Яна дазволіць вывучыць стан міжнароднага транспартнага трансгранічнага калідора. Канцавым пунктам стане казахстанскі горад Хоргас. Па выніках аўтапрабегу распрацуюць канцэпцыю паляпшэння міжнародных аўтамагістраляў.