З Брэста адправілася экспедыцыя па гарадах Еўропы

4 апреля 2014

Упершыню з Брэста адправілася экспедыцыя па гарадах Еўропы, якія з'яўляюцца цёзкамі і пабрацімамі горада над Бугам. Стартаваў аўтапрабег Брэст радніць нас у сімвалічным месцы - у мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць - герой ля сцен гарнізоннага храма. Яго ўдзельнікі - спартсмены, журналісты, супрацоўнікі турфірм, прадпрымальнікі. Маршрут падарожжа пралягае праз Польшчу, Германію, Бельгію, Галандыю, Чэхію. Канцавы пункт - французскі Брэст. Згодна з правіламі народнай дыпламатыі, удзельнікі аўтамарафону ўручаюць мэрам гарадоў запрашэнні наведаць беларускі Брэст.


Не выключана, што асацыяцыя гарадоў з назвай Брэст будзе створана ўжо сёлета. У Еўропе налічваецца парадку 10 такіх населеных пунктаў. У аснове - магчымасці супрацоўніцтва і турыстычная прывабнасць. Завершыцца аўтапрабег 15 красавіка.