Ліпень завершыцца працяглымі дажджамі і навальніцамі

28 июля 2017

На заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, непагадзь у Мінскую вобласць прынясуць актыўныя атмасферныя франты. Ноччу тэмпература паветра 19 максімум, а днём да +25 градусаў. Ускладніць сітуацыю парывісты вецер. У нядзелю надвор'е палепшыцца - дажджлівыя хмары зменіць сонца. Кароткачасовыя ападкі толькі месцамі.

Павысілася тэмпература і ў вадаёмах. У паўночных раёнах - да +20, а ў паўднёвых - да 24 градусаў. Першыя дні жніўня таксама абяцаюць быць спякотнымі. Але згодна з прагнозамі, летняя спёка затрымаецца ненадоўга.