Івана Ціхана цёпла сустракалі прама ў двары яго дома ў Гродне

26 августа 2016

Напярэдадні з Рыа на радзіму вярнулася апошняя група алімпійцаў. Сярод іх і прызёр Алімпійскіх гульняў Іван Ціхан. У Нацыянальным аэрапорце Мінск уладальніка сярэбранага медаля сустракалі родныя, сябры, шматлікія балельшчыкі і журналісты.

Не менш яркі прыём чакаў славутага кідальніка молата і ў Гродне, дзе ён жыве са сваёй сям'ёй. Па традыцыі суседзі арганізавалі Івану Ціхану цёплую сустрэчу прама ў двары яго дома. У адрас спартсмена гучалі словы падзякі за ўдалае выступленне і віншаванні з алімпійскай узнагародай.