Іван Крупко наведаў прадпрыемства "Рассвет"

29 марта 2021

Пошук рэзерваў для павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і павелічэння экспартнага патэнцыялу - асноўная задача аграрыяў. Гэта адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання падчас наведвання адной з найбуйнейшых гаспадарак краіны - прадпрыемства "Рассвет" (у аграгарадку Мышкавічы).

Падчас сустрэчы з калектывам прадпрыемства размова ішла і наконт неабходнасці пашыраць аб'ёмы захоўвання садовай прадукцыі. Гэта дазволіць гаспадарцы атрымліваць даход у любы час года. Для забеспячэння ўнутранага рынку гароднінай штогод у краіне будуецца ад 1,5 да 3 га цяпліц. "Але тут важная суладная праца на ўсіх этапах: вытворца, перапрацоўшчык і гандлёвыя сеткі", - падкрэсліў Іван Крупко.

У гаспадарцы "Рассвет" вырабляецца малако экстра-класа. Сваімі сіламі на ферме пабудаваны прафілакторыі для цялят. Тут узгадоўваюць да 99 % маладняку. Ёсць цяплічны камбінат, свая кармавая база. Асвойваюцца тут і новыя віды прадукцыі: вырошчвалі кавуны, зараз заклалі пасевы грэцкага арэха.