Іван Эйсмант прыняў удзел у пасадцы дрэў у Гродне на тэрыторыі абласной тэлерадыёкампаніі

21 апреля 2018

Сёння Беларусь праводзіць рэспубліканскі суботнік. Плануецца, што палова ўсіх заробленых сродкаў застанецца ў рэгіёнах і будзе накіравана на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў і месцаў баявой славы, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Астатнія грошы пералічаць Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання.

Ва ўсіх рэгіёнах імправізаваныя акцыі па навядзенні парадку на зямлі пачаліся задаўга да афіцыйнага суботніка. Так, у Гродне (на сваёй малой радзіме) кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант прыняў удзел у пасадцы дрэў на тэрыторыі абласной тэлерадыёкампаніі. Разам з супрацоўнікамі кіраўнік медыяхолдынга пасадзіў туі ў мясцовым садзе.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Вялікая для мяне падзея - тое, што я наведаў тэлерадыёкампанію Гродна. І выдатная ідэя сёлета правесці суботнік кожнаму ў сябе на малой радзіме. Усе вядомыя спартсмены, чыноўнікі раз'ехаліся па вёсках, па малых гарадах. Я таксама не мог застацца ўбаку, і вось сёння тут у Гродне пасадзіў дрэва. Такі мой маленькі ўклад у азеляненне свайго любімага горада".

Таксама кіраўнік медыяхолдынга азнаёміўся з працай "Тэлерадыёкампаніі Гродна". Абмеркаваў перспектывы развіцця рэгіянальнага тэлебачання і варыянты пераходу на новы HD-фармат вяшчання. Плануецца, што ўжо гэтай восенню ўсе абласныя студыі будуць выходзіць у эфір у новым фармаце. Зараз актыўна ідзе работа па пераабсталяванні апаратна-студыйных блокаў.