Іван Эйсмант прадставіў калектыву тэлерадыёкампаніі "Магілёў" новага дырэктара

17 мая 2018

Сёння кіраўнік найбуйнейшага медыяхолдынга краіны Іван Эйсмант прадставіў калектыву тэлерадыёкампаніі "Магілёў" новага дырэктара. Ім стала Таццяна Ларына. Да прызначэння яна ўзначальвала аддзел вытворчасці тэлепраграм, была аўтарам некалькіх тэлепраектаў. Падчас размовы з калектывам Іван Эйсмант ацаніў тэхнічныя магчымасці студыі, адзначыў вялікі патэнцыял рэгіянальных тэлевізіёншчыкаў і падзяліўся планамі Белтэлерадыёкампаніі. Адна з сур’ёзных задач - пераход рэгіёнаў на HD-вяшчанне.

Пасля наведвання тэлерадыёкампаніі "Магілёў" Іван Эйсмант сустрэўся з кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці.