IV Тыдзень італьянскай кухні ў свеце стартаваў сёння ў Мінску

19 ноября 2019
Настаўнікі і студэнт двух інстытутаў гасцінічнага бізнесу рэгіёнаў П'емонт і Балонья адкрылі тыдзень майстар-класам у адной са сталічных кулінарных школ. У асеннім італьянскім меню бразата - тушаная ялавічына ў чырвоным віне, пюрэ з бульбы і гарбуза з пармезанам, а таксама  карамельны дэсерт. У прыгатаванні страў прымалі ўдзел вопытныя італьянскія повары, фудблогеры, журналісты. У найбліжэйшыя дні пройдуць майстар-класы па  прыгатаванні пасты ручной работы. Гаспадыняй на адкрыцці Тыдня італьянскай кухні была жонка пасла Італіі ў Беларусі.

Нікалет Бальдзі, жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італіі ў Беларусі: "Кожны год мы імкнёмся не толькі здзівіць нашымі італьянскімі стравамі і аўтэнтычнымі прадуктамі, але таксама сюды прыязджаюць прадпрымальнікі, якія прадстаўляюць свае прадукты на беларускім рынку. Працуюць адукацыйныя праекты па абмене спецыялістамі". 

Давідэ Білеці, выкладчык школы гасцінічнага бізнесу г. Балонья (Італія): "Мы прыехалі сюды з горада Балоньі, наш рэгіён славіцца прыгатаваннем пасты ручной работы. Асноўная мэта нашага візіту - заваяваць увагу не толькі людзей, якія наведваюць рэстараны, але і простых хатніх гаспадынь, якія любяць гатаваць па італьянскіх рэцэптах. Нам таксама цікава супрацоўніцтва з беларускімі прадпрымальнікамі. Ну і, вядома ж, мы прапагандуем традыцыі здаровай італьянскай кухні, якая закладзена ў нашай культуры".

А для беларускіх навучэнцаў прафесійнага-тэхнічнага каледжа кулінарыі пройдуць лекцыі "Культура густу і мастацтва прымаць гасцей па-італьянску".