Іудэі па ўсім свеце адзначаюць свята святла - Хануку

14 декабря 2017

Сёння вечарам наступіць яе трэці дзень. Паводле гісторыі, больш як 2 тысячы гадоў таму яўрэі вызвалілі Іерусалім і знайшлі ў храме гарлач з алеем для меноры - спецыяльнага падсвечніка. Гэтага алею хапала ўсяго на адзін дзень, але цудоўным чынам агонь гарэў усе восем дзён. Адна з найстарэйшых беларускіх яўрэйскіх суполак - Гродзенская, якой больш як 600 гадоў, адзначае Хануку ў Вялікай Харальнай сінагозе.

Паводле традыцыі з заходам сонца яўрэі ў Хануку запальваюць, кожны дзень дабаўляючы па адной свечцы на меноры. Галоўныя традыцыі свята – гэта стравы, прыгатаваныя на алеі - пончыкі, і аналаг беларускіх дранікаў - ладкес.