Іудзеі адзначаюць Песах

8 апреля 2020
Іудзеі  ўсяго свету сёння адзначаюць Песах - галоўнае свята, якое  атаясамліваецца са свабодай  і адраджэннем, у памяць збавення ад рабства і выхаду яўрэйскага народа з Егіпта. Прадоўжыцца  свята да 16 красавіка. Сёння за адным сталом збіраюцца сям'ёй і ўспамінаюць гісторыю свайго народа. Са святам вернікаў іудзейскай  канфесіі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.