Выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма "Галоўны эфір" святкуе юбілей

3 февраля 2019

Выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма нашага канала - "Галоўны эфір" - святкуе свой, а значыць і ваш, нашы гледачы, юбілей. 5 гадоў у эфіры – многа гэта ці мала? З аднаго боку, гэта сотні выпускаў, тысячы сюжэтаў. З другога, увесь гэты час аўтары не забываліся пра адзінае сапраўды галоўнае - свайго гледача. Сёння, як заўсёды, тэмы будуць не па сезоне толькі самыя гарачыя. А вось погляд на іх будзе, як зімовае паветра, толькі самы свежы!