Вынікі ўступнай. 100-бальныя вынікі на ЦТ-2018 ёсць па ўсіх прадметах

15 августа 2018

Узровень падрыхтоўкі абітурыентаў сёлета вышэйшы. Міністэрства адукацыі працягвае падводзіць вынікі ўступнай кампаніі. Так, 100-бальныя вынікі ёсць па ўсіх прадметах ЦТ. Бездакорна былі выкананы 392 тэсты. Набраць сто балаў адразу па двух прадметах удалося 16-ці абітурыентам. Сярод іх ёсць і выпускнікі мінулых гадоў. Усяго сёлета першакурснікаў больш за 50 тысяч, звыш паловы паступілі на бюджэт. Нагадаем, з новаўвядзенняў сёлетняй уступнай кампаніі - магчымасць здаваць адразу 4 ЦТ, а таксама пры падачы дакументаў выкарыстоўваць сертыфікаты мінулага года.

Ірына Старавойтава, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі:

"Сапраўды, вынікі вышэй практычна па ўсіх прадметах. Выключэнне - фізіка. Але калі параўноўваць, то сёлета сярэдні бал па фізіцы 27, летась ён складаў 30. Розніца неістотная. 48 % абітурыентаў здавалі чатыры прадметы. Гэта такая пазітыўная тэндэнцыя - магчымасць выбару той дадатковай спецыяльнасці, якая, магчыма, дазволіла абітурыенту паступіць на жаданую спецыяльнасць".

Запатрабаваная беларуская адукацыя і ў замежных абітурыентаў. Іх сёлета больш чым 20 тысяч, і ўступная кампанія для іх працягваецца. Падаваць дакументы іншаземцы могуць да 15 кастрычніка.