Вынікі сустрэчы Новага года падвялі прадстаўнікі ўсіх ведамстваў

4 января 2016

Усяго ў гуляннях па краіне прынялі ўдзел больш як 300 тысяч чалавек.

Ёсць тыя, хто ўсё ж такі трапілі за краты, але іх нямнога. 74 парушэнні выяўленыя па лініі МУС. Большасць з іх здзейсненыя пад дзеяннем алкаголю. Больш працы - у ратавальнікаў. Прычым не столькі ў сувязі з навагоднімі выхаднымі, колькі з-за пахаладання. Людзі пачалі інтэнсіўна тапіць печы - часам гэта не праходзіць бясследна.

Так, у Буда-Кашалёўскім раёне мінулай ноччу згарэла сям'я: маці і двое дзяцей. Трэцяе дзіця ўдалося выратаваць. Яно у бальніцы з моцнымі апёкамі.

Сіноптыкі палохаюць беларусаў вялікім мінусам - 26 градусаў. І ДАІ зноў рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце.