Вынікі рэспубліканскага суботніка - 2016 у Беларусі ўжо падведзены

23 апреля 2016

У ім узялі ўдзел звыш 3 мільёны 200 тысяч чалавек. Больш за ўсё ў Мінску і Брэсцкай і Гомельскай абласцях. У агульную скарбонку зароблена амаль 68 мільярдаў рублёў. У Мінску - каля 21 мільярда, у Гомельскай вобласці - амаль 11, на Брэстчыне крыху больш за 8, на Магілёўшчыне, Віцебшчыне і Міншчыне - больш за 7, у Гродзенскай вобласці - звыш 6 мільярдаў рублёў.

У Год культуры, 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 30-годдзя аварыі на ЧАЭС заробленыя грошы пойдуць на будаўніцтва моладзевага патрыятычнага цэнтра на Брэстчыне, рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і воінскай славы, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйных цэнтраў і дзіцячых лагераў да летняга сезона.