Вынікі рэспубліканскага конкурсу "Сто ідэй для Беларусі" падводзяць у "Белэкспа"

12 апреля 2018

Шаснаццаць намінацый, сто дзевятнаццаць распрацовак і паўтысячы ўдзельнікаў. Лепшыя пройдуць курс навучання ў Нацыянальнай акадэміі навук. А праекты-пераможцы атрымаюць гранты на рэалізацыю. "Сто ідэй для Беларусі" - добры старт для новых праектаў. Сёлета гэта і ІТ, і навука, і медыцына, і аграпрамысловыя тэхналогіі.

Побач з інтэрактыўнай экспазіцыяй у "Белэкспа" разгарнулася выстава "Сто ідэй для СНД". Шэсць краін выставілі свае новыя распрацоўкі, а гэта амаль паўсотні праектаў.