Галасаванне прайшло зладжана і дакладна. Пытанняў і скаргаў, якія б сведчылі аб парушэнні заканадаўства і маглі паўплываць на вынікі рэферэндуму, не зафіксавана. Гэта заявіла сакратар Цэнтрвыбаркама. Як адзначыла Алена Балдоўская, суладную працу камісій усіх узроўняў высока ацанілі міжнародныя назіральнікі. За змяненні ў Канстытуцыі прагаласавала абсалютная большасць беларусаў. Гэта адзначыў і старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Як адзначыў кіраўнік ЦВК, правядзенню рэферэндуму папярэднічала каласальная работа па падрыхтоўцы праекта абноўленай Канстытуцыі. Змяненні абмяркоўваліся грамадзянамі ў маштабах усёй краіны.













