Вынікі раённага этапу фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" падвялі ў Мінску

20 ноября 2023

Вынікі раённага этапу фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" падвялі ў Маскоўскім раёне сталіцы. Гала-канцэрт сабраў 26 калектываў: хароў, харэаграфічных ансамбляў, сольных выканаўцаў і чытальнікаў - усе яны на раённым узроўні ўжо змаглі праявіць сябе. Дарэчы, усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 600 чалавек.

У спаборніцтве прымаюць удзел і майстры народнай творчасці ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У холе Цэнтра дадаткавай адукацыі дзяцей і моладзі "Ранак" разгарнуўся выставачны праект конкурсных работ.