Вынікі працы ЖКГ за 2015 год падвялі ў Мінаблвыканкаме

3 марта 2016

Вынікі працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі за 2015 год падвялі ў Мінаблвыканкаме. Летась у вобласці правялі капітальны рамонт 250 тысяч квадратных метраў жылля, замянілі больш за 80 ліфтаў. За кошт жыхароў адрамантавана больш за 2 тысячы пад'ездаў. На абласным пасяджэнні адзначылі працу лепшых прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна.

Нагадаем, дзеля павышэння якасці абслугоўвання жылога фонду і аказання паслуг насельніцтву сёлета сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, па прыкладзе сталіцы, рэфармуюць. Першымі змяненні закрануць Салігорск, Жодзіна, Маладзечна і Барысаў.