Вынікі працы ў 2013-м падводзілі сёння і ў лясной гаспадарцы краіны

29 января 2014

Галоўная навіна - у наступным годзе лясгасы Беларусі плануюць спыніць экспарт круглай драўніны. Аб гэтым нашаму каналу заявіў профільны міністр. З заканчэннем мадэрнізацыі сістэмаўтваральных прадпрыемстваў канцэрна Белляспаперпрам неабходнасць экспарту сыравіны адпадае. За кошт перапрацоўкі круглай драўніны ўнутры краіны значна павысіцца эфектыўнасць ляснога комплексу і, адпаведна, яго ўклад у эканоміку.


Днямі ў парламент будзе накіраваны праект новай рэдакцыі Ляснога кодэкса Беларусі. Адзін з галоўных прынцыпаў, закладзеных у дакуменце, - пераважанне лесааднаўлення над выкарыстаннем драўніны.