Вынікі працы са зваротамі грамадзян сёння падвялі ў Мінгарвыканкаме

24 февраля 2015

Летась спецыялісты адзначалі памяншэнне скаргаў амаль на шэсць соцень у параўнанні з 2013 годам. Жыллёва-камунальная палітыка, правядзенне капітальнага рамонту, стан новых шматпавярховак і знос дамоў – найбольш актуальныя пытанні для гараджан. Яны складаюць 60 % ад усіх зваротаў у мэрыю.

Таццяна Селівонік, начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінгарвыканкама: "Каб знізіць напружанасць у раёнах, першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама праводзіць прамыя тэлефонныя лініі, а таксама выязджае на тэрыторыю раёнаў і праводзіць сустрэчы з грамадзянамі ў ЖЭСах. Гэты прыклад будуць пераймаць таксама намеснікі старшыні па пытаннях і будаўніцтва, і адукацыі, і гандлю". 

 

У найбліжэйшы час спецыялісты распрацуюць графік такіх прыёмаў у раёнах сталіцы, каб мінчане загаддзя ведалі, калі змогуць асабіста задаць свае пытанні кіраўнікам. Падрабязны расклад размесцяць на сайце Мінгарвыканкама.