Вынікі працы эканомікі ў 2020 годзе і старт 2021

23 февраля 2021

Мінэканомікі чакае ў першым квартале рост ВУП на 0,3-0,5 %. Сёння ва ўрадзе падвялі вынікі працы эканомікі за мінулы год і ацанілі рэзервы для росту на 2021. Развіццё ўнутранага рынку, інвестыцыі і экспарт - гэта галоўныя тры вектары. Упор будуць рабіць на максімальным выкарыстанні ўласных рэсурсаў (драўніны, торфу, скуры) і павышэнні прадукцыйнасці працы, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў і лічбавых тэхналогій. У студзені з плюсам спрацавалі прамысловасць і сельская гаспадарка, не дацягвае пакуль агульны аб'ём інвестыцый.

Асаблівая ўвага - пазыковай нагрузцы на рэальны сектар.

Запазычанасць на сёння 160 мільярдаў рублёў. Пры гэтым колькасць стратных прадпрыемстваў за мінулы год скарацілася на траціну. Амаль на 20 % стала менш арганізацый, дзе зарплата меншая за 500 рублёў.