Вынікі правядзення ЦТ па беларускай мове

15 июня 2015

Больш за 800 абітурыентаў не адважыліся прыйсці на іспыт па беларускай мове. Напярэдадні спецыяльная камісія падвяла вынікі правядзення ЦТ па першым прадмеце. Ужо падчас выпрабавання аўдыторыю пакінулі яшчэ 4 чалавекі. Двое з іх па стане здароўя, ім прапанавана прайсці тэст у рэзервовы дзень - 2 ліпеня. Яшчэ два чалавекі - у Маладзечне і Брэсце - былі выдалены з аўдыторыі за наяўнасць мабільнага тэлефона.

І сёння прайшло яшчэ адно выпрабаванне - па рускай мове. На гэты прадмет была зарэгістравана найбольшая колькасць абітурыентаў - звыш 75 тысяч. Наступны іспыт  ужо ў гэту сераду  па грамадазнаўстве.