Вынікі маніторынгу кантрактнай сістэмы наймання сёння агучыў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

4 апреля 2018

Міхаіл Орда адзначыў, што часцей за ўсё яны заключаюцца на год. У нацыянальным прафцэнтры абмеркавалі, як у цэлым выконваецца пагадненне паміж урадам, аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Ключавымі тэмамі сталі адрозненні ў заработнай плаце ў рэгіёнах і магчымасць яе павышэння. Закранулі і тэму карэкціроўкі пенсіённай сістэмы.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Мы праманіторылі больш за 1 млн 800 тысяч кантрактаў і паглядзелі, што парадку 30 % кантрактаў, якія заключаюцца, заключаюцца на мінімальны тэрмін.

Мы сёння ўнеслі пытанне: яно ва ўказе Прэзідэнта рэкамендавана для таго, каб у нас развівалася сістэма назапашвальнай пенсіі. Для таго, каб паралельна салідарнай пенсіі існавала назапашвальная пенсія".

Прафсаюзы будуць прымаць і актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта змен у Працоўны кодэкс, які вынесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў.