Вынікі летняй навуковай змены падвялі ў Віцебскай вобласці

5 августа 2019

Тут студэнты распрацоўвалі інавацыйныя праекты ў сферы біятэхналогій. У праграме лагера майстар-класы, лекцыі, спартыўныя і аздараўленчыя праекты. Курыравалі студэнтаў  вопытныя практыкі.

Вікторыя Старавойтава, студэнтка БДУ: "Майстар-класы ў нас былі не толькі на навуковыя тэмы. Напрыклад, майстар-клас, як арганізоўваць праект, як яго ствараць, як ім кіраваць. Майстар-клас быў на тэму прамоўніцкага майстэрства. Вельмі шмат карысных рэчаў усе даведаліся для сябе".

Алег Румо, дырэктар Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: "Фантануюць ідэямі, яны вельмі разумныя. І самае важнае, што ва ўсіх гэтых ідэях ёсць выразнае разуменне, як іх рэалізаваць".

Летняя навуковая змена ў Віцебскім рэгіёне аб'яднала адораную моладзь. Удзельнікамі лагера сталі студэнты беларускіх ВНУ.