Вынікі летняй кампаніі 2015 года падвялі ў аздараўленчым лагеры "Зялёны бор"

20 октября 2015

На базе ўстаноў адукацыі сёлета працавалі гарадскія лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей, для падлеткаў былі арганізаваныя лагеры працы і адпачынку. Першыя запісы ў працоўную кніжку школьнікі атрымалі на прадпрыемствах "Белрыба", сталічным камвольным камбінаце. У загарадных лагерах дзіцячы адпачынак ладзіўся традыцыйна на 4 змены. У кожнай аздараўленчай базы свой профіль: ваенна-патрыятычны, палявы, турыстычны.

Усяго за летнюю кампанію - 2015 рознымі формамі аздараўлення і занятасці было ахоплена больш за 60 000 дзяцей.