Вынікі конкурсу "Майстар Мінскай вобласці" падводзілі ў Чэрвені

28 октября 2016

Яны - лепшыя ў сваёй справе! Прадаўцоў, канструктараў і прадстаўнікоў іншых прафесій адзначылі ўзнагародамі. Вынікі конкурсу "Майстар Мінскай вобласці" падводзілі ў Чэрвені. Кампетэнтнасць майстроў правяралі на працягу года. Спачатку ў калектывах, а потым на раённым і рэгіянальным узроўнях.

А многія маладыя работнікі сёння павысілі сваю прафесійную катэгорыю. І ўжо ў студзені ў калектывах і на прадпрыемствах стартуе новы, пяты сезон мінскага майстра.