Вынікі гарадскога тура праекта "100 ідэй для Беларусі" падвялі ў Мінску

20 декабря 2021
У Мінску падвялі вынікі гарадскога тура рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі". На суд журы сталічныя  школьнікі і студэнты прапанавалі каля пяці дзясяткаў інавацый у дзесяці намінацыях. Гэта і  шахматны аўтамат з галасавым кіраваннем, падарожжа па славутасцях Беларусі ў рэжыме настольнай гульні і разумная ароматэрапія, якая дапамагае аднавіць нюх пасля COVID-19.  

Пераможцы гарадскіх і абласных этапаў стануць фіналістамі рэспубліканскага праекта і будуць прэтэндаваць на гранты Беларускага інавацыйнага фонду. А значыць, будуць рэалізаваныя ў жыццё.