Вынікі дачнага сезона падводзяць на ветэранскіх Дажынках

28 сентября 2017

На сталах ураджай не проста багаты, а насамрэч адмысловы: шынок у выглядзе гусака, кветкі з дайкону і жар-птушка з кавуна. Журы ўлічвала ўнікальнасць пладоў і лепшую прэзентацыю. Сёлета кампазіцыі падрыхтавалі дзевяць ветэранскіх арганізацый з усіх раёнаў горада.

Ветэранскія Дажынкі праводзяць напярэдадні Дня пажылых людзей, які адзначаць у гэтыя выхадныя - першага кастрычніка.