Вынікі дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

22 января 2015

Больш за 7 тысяч навагодніх і калядных ранішнікаў па ўсёй краіне і амаль мільён дзіцячых усмешак. Такія вынікі маштабнага нацыянальнага дабрачыннага марафону "Нашы дзеці". Сёлета на тое, каб кожны маленькі беларус знайшоў свой падарунак пад ёлкай, удалося сабраць амаль 30 мільярдаў рублёў. Зімовае свята адбылося ва ўсіх дзіцячых дамах, хоспісах, сацыяльных прытулках і радзільных дамах. І не адзін раз.

Яшчэ адна добрая традыцыя, якая прыжылася за гісторыю акцыі, - адкрыццё дзіцячых дамоў сямейнага тыпу напярэдадні зімовых свят. 14 новых пачалі працаваць па ўсёй Беларусі і гэтым разам. У канцы студзеня ўваходзіны справіць і 15-ы ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці.