Сацыяльна-грамадскае жыццё краіны ў самых прыкметных падзеях

28 декабря 2017

Год 2017 быў багаты на падзеі. Былі ў ім і героі, гатовыя рызыкнуць уласным жыццём дзеля выратавання іншых. Былі і тыя, хто неаднаразова трапляў у крымінальныя зводкі. Гучныя затрыманні, скандальныя суды. Зрэшты, падводзячы вынікі, хочацца адзначыць і нашы дасягненні, нашы рэкорды і працу. Год пад знакам мілітары, скажуць некаторыя. Навінкі ваенпрама беларусы ацанілі падчас парада 3 Ліпеня, выпрабавалі іх на вучэннях "Захад-2017". Але асаблівае месца сёлета заняла наша гуманітарная місія ў Сірыю. Пад абстрэламі баевікоў беларускія дыпламаты і ратавальнікі, а таксама журналісты Агенцтва тэленавін змаглі даставіць дапамогу ў пацярпелыя раёны. Сацыяльна-грамадскае жыццё краіны, пра самыя прыкметныя падзеі - Віялета Сакаловіч (відэа).