Вынікі 16-га тура гульні "Удача ў прыдачу" падвялі ў суботу

26 сентября 2016
Чарговая чацвёрка пазадарожнікаў ад "Еўраопт"   знайшла сваіх шчаслівых уладальнікаў.

Вынікі 16-га тура гульні "Удача ў прыдачу" падвялі ў суботу.  Ключы ад новенькіх Renault Duster  пераможцам уручылі сёння на ўрачыстай цырымоніі. Трэба адзначыць,  для некаторых удзельнікаў  гэта ўжо другая перамога. Перш яны выйгралі грашовыя прызы. Пра тое, як атрымаць новенькі пазадарожнік, прыйшоўшы па пакупкі ў адзін з магазінаў "Еўраопт" або зрабіўшы заказ у інтэрнэт-магазіне "Е-дастаўка",  даведалася і наш карэспандэнт Ксенія Лебедзева.

Марыя Церашкова жыве ў Гомелі. У жніўні выйграла 100 беларускіх рублёў - дэнамінаваных. Сёння атрымала свой другі прыз - ключы  ад новенькага Renault. Для гэтага купіла толькі тавар гульні "Удача  ў прыдачу".

Сям'я Кізіна з Мінска яшчэ ў ліпені вырашыла  - трэба ўдзельнічаць. Пачалі звяртаць увагу пры куплі на тавары ўдачы. Гавораць, максімум, на што разлічвалі - на невялікі грашовы прыз.

А вось Віктар Мельнік з Калінкавіч вырашыў, што новы пазадарожнік - добрая падстава папрасіць у жонкі  трэцяе дзіця.

Для сям'і Царовых з Наваполацка падарунак ад "Еўраопта" таксама стаў сюрпрызам. Прыемным. Але гавораць, што не першы. Раней выйгралі грашовы прыз.

А 17-ы тур рэкламнай гульні "Удача ў прыдачу" ўжо стартаваў. Ён прадоўжыцца па 7 кастрычніка. Зноў разыгрываюцца чатыры новенькія пазадарожнікі - гэтым разам Hyundai Creta. Акрамя таго, будзе разыграна 100 прызаў па 500 беларускіх рублёў і 1000 - па 100. Для ўдзелу ў рэкламнай гульні трэба зрабіць пакупку ў любым магазіне "Еўраопт" або ў "Е-дастаўцы", выключаючы тытунёвыя і алкагольныя вырабы. Сума чэка павінна быць не меншай за 10 рублёў. Пакладзіце ў кошык і адзін з  тавараў удачы.

Ажыццяўляцьь патрэбныя пакупкі і ўдзельнічаць у гульні "Удача ў прыдачу" стала яшчэ больш  выгадна. Роўна на два тыдні - з 26 верасня па 9 кастрычніка - тавараў на акцыі "Чырвоная цана" са скідкай да 40 % у магазінах "Еўраопт" будзе ўдвая больш. Яшчэ добрая навіна. Ва ўсіх магазінах "Еўраопт" дзейнічае акцыя "Тавар дня". Кожны дзень ад 5 да 10 тавараў "Еўраопт" прапануе па асаблівых цэнах. Тавары змяняюцца  штодня. Зможаце выгадна  купіць тое, што вам трэба, і ў прыдачу выйграць аўтамабіль.