Жыхарка Іўя ўжо паўгода не можа атрымаць кампенсацыю, што належыць па законе

21 сентября 2018

Праўды дамагаецца і жыхарка Іўя. Пасля незаконнага звальнення яна ўжо паўгода не можа атрымаць кампенсацыю, што належыць па законе. Пасля некалькіх судовых пасяджэнняў жанчына была цалкам апраўданая. Аднак прадпрыемства, на якім яна працавала, знаходзіцца ў стадыі банкруцтва, а прыватная кампанія, якая займаецца ліквідацыяй, выплачваць грошы адмаўляецца.

Юрый Карняловіч разбіраўся ў праблеме (відэа).