Італьянскі канал Rai 3 паставіў Беларусь на трэцяе месца ў топ-5 краін, куды варта адправіцца

13 февраля 2018

Італьянскі канал Rai 3 паставіў Беларусь на трэцяе месца ў топ-5 краін, якімі больш за ўсё цікавіліся італьянскія турысты летась і куды варта адправіцца сёлета. Вядучыя Kіліманджара раяць наведаць нашу краіну вясной і абавязкова пабываць у адным з самых прыгожых замкаў у Еўропе - Мірскім, які ўваходзіць Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Відэа перадачы ў «Фейсбуку” ўжо праглядзелі звыш 400 тысяч чалавек.