Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці адкрыў навучальны цэнтр па дакладным земляробстве. Закупілі чатыры электрычныя аўтапілоты для трактароў, кантролер размеркавальніка мінеральных угнаенняў, праграмнае забеспячэнне, электронныя карты ўгоддзяў і іншыя элементы, якія дазваляюць эканоміць сродкі і час падчас работы ў полі. Спасцігаць асновы разумнага падыходу да зямлі будуць навучэнцы ліцэя і працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна. Веды неабходныя: у планах падрыхтоўкі да вяснова-палявых работ (у перадавых гаспадарках Віцебскай вобласці) стаіць абсталяванне энерганасычанай тэхнікі аўтапілотамі і іншымі элементамі дакладнага земляробства.
IT-тэхналогіі на службе аграрыяў - ва Ульску адкрыўся навучальны цэнтр па дакладным земляробстве
28 ноября 2021













