IT-сфера можа стаць адным з прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва Беларусі і Японіі

31 июля 2019
IT-сфера можа стаць адным з прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва Беларусі і Японіі - аб гэтым заявіў саветнік пасла Японіі ў Беларусі Моры Тадаацу. У Краіне ўзыходзячага сонца ёсць цікавасць да нашых лічбавых распрацовак, гатовыя інвеставаць і ствараць сумесныя праекты. Пасольства Японіі ў Беларусі можа стаць платформай для наладжвання такіх сувязяў.

Моры Тадаацу, савенік пасла Японіі ў Беларусі: "Лічбы пакуль яшчэ вельмі сціплыя паміж нашымі краінамі. Але мы бачым вельмі вялікі патэнцыял. Як раз Акамота гэта сказаў, сёлета працягваюцца візіты японскіх высокапастаўленых асоб, а таксама бізнесменаў. Зараз сапраўды мы адчуваем, што з'яўляецца вялікая цікавасць з японскага боку да Беларусі".

Беларусь пастаўляе ў Японію калійныя ўгнаенні, абсталяванне для радыяцыйнага кантролю і медыцынскае, шкловалакно, прылады на вадкіх крышталях і лазеры.