IT-рэкорд ад Парка высокіх тэхналогій

4 июня 2018

За апошнія паўгода яго рэзідэнтамі сталі больш як сто новых кампаній. Гэта гістарычны прыток бізнесменаў. Чвэрць пачаткоўцаў ствараюць уласныя прадукты для розных сфер эканомікі. Траціну праектаў падтрымліваюць беларускія інвестары, астатняя частка працуе з фінансаваннем з Аўстраліі, ЗША, Расіі, Канады, Літвы і Чэхіі. Нацэлілася на парк і прызнаная ў лічбавым свеце Эстонія. Акрамя таго, у ПВТ прыходзяць і кампаніі з рэгіёнаў - айчынныя распрацоўшчыкі з Віцебска, Магілёва, Гродна і Брэста. Пры гэтым дзякуючы дэкрэту нумар 8 умовы для ўваходу ў Парк высокіх тэхналогій спрасціліся - ніякай цяганіны і бюракратыі.

Віктар Хамянок, дырэктар кампаніі "Розум Робатыкс":

"Зараз мы бачым, што парк адчыніў свае дзверы для новых кампаній. Зараз прыходзіцца затрачваць нашмат менш высілкаў менавіта на складанне нейкіх фармальных папер замест таго, каб сканцэнтравацца на сваім бізнесе і заробку грошай. Мы падрыхтавалі ўсе дакументы для ўступу ў парк самастойна, не звяртаючыся да дапамогі юрыдычных кампаній".

Дэкрэт № 8 дазволіў пашырыць віды дзейнасці і дзеючым рэзідэнтам парка. Зараз даступныя бізнес-мадэлі для аказання маркетынгавых паслуг і аўтсорсінгу. На сёння ў Парку высокіх тэхналогій ужо 293 кампаніі.