3D-мадэлі, робаты і лятальныя апараты. Сучасныя тэхналогіі з'яўляюцца і на базе цэнтраў дадатковай адукацыі. У Вілейцы амаль год працуе стым-клас у цэнтры дадатковай адукацыі. У спецыяльны кабінет закуплены планшэты, ЗD-прынтар, наборы лега рознай складанасці. Дзеці збіраюць і ажыўляюць робатаў, ствараюць графічныя малюнкі, друкуюць аб'ёмныя мадэлі на прынтары. Зараз заняткі наведваюць паўсотні школьнікаў. На праграмаванне і робататэхніку школьнікі прыходзяць кожны дзень пасля ўрокаў і ў выхадныя. Гурток арганізаваны на бясплатнай аснове. Да канца года ў Вілейцы з'явіцца яшчэ адзін стым-цэнтр - на базе 3-й школы. Такім чынам, у вобласці будзе 9 падобных ІТ-цэнтраў.
ІТ-адукацыя школьнікаў, праграмаванне і робататэхніка - у Steam-цэнтры ў Вілейцы
19 февраля 2020













