IT-лагер для дзяцей-сірот #youcan працуе пад Мінскам

8 января 2020
Навучанне фінансавай граматнасці, асновам праграмавання и вэб-дызайну. IT-лагер для дзяцей сірот пад хэштэгам "Ты можаш" у гэтыя дні працуе пад Мінскам, у цэнтры "Лідар". 70 падлеткаў з усёй краіны  узростам ад 13 да 17 гадоў прайшлі конкурсны адбор, каб  трапіць у  трэці сезон праекта. На пацягу дзевяці дзён з імі праводзяць трэнінгі і дапамагаюць вызначыцца з будучай прафесіяй, пазнаёміцца з асновамі блогінгу, журналістыкі, піяр і маркетынгу.

Праект "Ты можаш" ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, а фінансаванне для работы  адукацыйнага лагера збіраецца адкрытым спосабам на краудфандынгавай платформе.