Новае дакументальнае выданне ў Мінску прэзентаваў вядомы сацыёлаг і экс-міністр замежных спраў Беларусі Іван Антановіч. Сваю чарговую кнігу "Беларусь у глабальным свеце" ён пісаў амаль 40 гадоў. За гэты час здолеў вывучыць тысячагадоваю гісторыю краіны ў дэталях - ад удзельных княстваў у складзе Кіеўскай Русі да развалу Савецкага Саюза. Адным з галоўных чытачоў яго кнігі, лічыць аўтар, стане менавіта маладое пакаленне Беларусі.
Усяго ў спісе работ у аўтара больш за 20 манаграфій і 300 навуковых прац. Большасць з іх нават перакладзеныя на замежныя мовы.














