Гісторыя з добрым фіналам

4 декабря 2020

Гісторыя з добрым фіналам. Грошы ў якасці кампенсацыі за маральную шкоду намначальніка Аршанскага РУУС Максім Максімаў накіраваў на дабрачыннасць. Сем хлопцаў з бараньскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" загадалі свае запаветныя жаданні, а міліцыянер іх з радасцю здзейсніў. Мяккая цацка, падстаўка пад тэлефон, медыцынская аптэчка, кніга - простыя дзіцячыя мары, але колькі наўзамен непадробнай радасці і шчырай падзякі. Адзначым, што супрацоўнік міліцыі быў цкаваны ў Сетцы, на яго адрас зусім не літаратурна выказвацца адзін з карыстальнікаў. Асоба гэтага чалавека хутка была ўстаноўленая, і яго прыцягнулі па законе да адказнасці.