У рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" ўзялі ўдзел сотні тысяч беларусаў

4 июля 2019

Спакойна, упэўнена, без лішняга пафасу, але з поўным разуменнем таго, што страшныя ўрокі мінулага не павінны паўтарыцца. Бо "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". У рэспубліканскай акцыі  гэтымі днямі ўзялі ўдзел сотні тысяч беларусаў. Кветкі да помнікаў Вялікай Айчыннай усклалі кіраўнікі розных сфер, медыйныя асобы, спартсмены, студэнты, школьнікі. Жыхары ўсіх рэгіёнаў ушанавалі памяць тых, хто цаной свайго жыцця абараніў сённяшнюю незалежнасць Беларусі. 

У Брэсцкай крэпасці-героі памяць абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання, а да Вечнага агню ўсклалі жывыя кветкі 
На поўдні краіны ў Брэсцкай крэпасці-героі памяць абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання, а да Вечнага агню ўсклалі жывыя кветкі. У мітынгу ўзялі ўдзел брастаўчане,  у тым ліку ветэраны Вялікай Айчыннай і госці горада.
У Мінскай вобласці цэнтральныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Беларусі, прайшлі ў Хатыні, у Лагойскім раёне і на Кургане Славы. Менавіта ў гэтых месцах, недалёка ад Нацыянальнага аэрапорта,  у ліпені 1944 праходзіла наступальная аперацыя "Баграціён". 
У Мінску да манумента на плошчы Перамогі таксама працягвалі прыбываць усё новыя дэлегацыі. 
Да Вечнага агню прыйшлі і беларускія спартсмены, у тым ліку чэмпіёны II Еўрапейскіх гульняў і алімпіяд розных гадоў. 
Падтрымалі акцыю "Беларусь памятае" і ў Магілёве. Да мемарыяла Буйніцкае поле ўшанаваць памяць загінуўшых герояў  прыйшлі сотні гараджан і жыхароў раёна. У гонар Дня Незалежнасці падарунак быў зроблены абласному цэнтру: гэта 12 новых аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі.