Гісторыя сапраўднага подзвігу

12 января 2018

У Яўгена Жарскага і Дзмітрыя Страчука зараз адзін дзень нараджэння на дваіх. Гэта гісторыя сапраўднага подзвігу. Пры дэсантаванні 5 красавіка 2017 года з самалёта ваеннаслужачы Дзмітрый Страчук выратаваў жыццё свайму таварышу – гвардыі радавому Яўгену Жарскаму. Падчас вучэнняў у Віцебскай вобласці ваеннаслужачыя дэсантна-штурмавой роты выконвалі скачкі з парашутам. На вышыні 80-ці метраў ад парыву ветру іх парашуты сышліся. У Яўгена пагас купал. Тады Дзмітрый не разгубіўся і дапамог калегу, і яны абодва прызямліліся. За праяўленую мужнасць міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ўручыў двум дэсантнікам медалі "За адвагу".

Узнагароджанне адбылося на базе 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, дзе і служылі радавыя. Тут іх вучылі, як трэба дзейнічаць у няштатных сітуацыях.