Беларусы ніколі не здрадзяць гераічнай памяці народа. Мы ведаем цану міру, і ў гэтым наша сіла. Памятаем мы і нацысцкую рэлігійную палітыку на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Навiны
Захад усімі сіламі распальвае вогнішча ўкраінскага канфлікту. І чарговыя пастаўкі боепрыпасаў толькі дабаўляюць алею ў агонь.
У Шклоўскім раёне 8 ліпеня стартуе самы душэўны фестываль лета - "Александрыя збірае сяброў". Арганізатары пастараліся, каб свята запомнілася гасцям - прыгатавалі забавы на любы густ і ўзрост.
Мяса-малочная галіна Беларусі не першы год паказвае рост аб'ёмаў вытворчасці, продажаў і выручкі. Пра гэта сёння гаварылі ў Брэсце падчас рабочай паездкі прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў рэгіён.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага. 8 лiпеня - дзень Пятра i Фяўроннi - апекуноў шлюбу i сям’i.
Рэспубліканскі фінал праекта "Уладар сяла" прайшоў у Горках. Сем'і прэзентавалі караваі па старажытных рэцэптах, прыгатавалі саленні ў палявых умовах і пачаставалі журы і балельшчыкаў самымі смачнымі дранікамі.
Новыя рэаліі - гэты час магчымасцяў. І тут не апошнюю ролю для сельскай гаспадаркі выконвае надвор'е. Беларускія навукоўцы і фермеры знаходзяць плюсы.
Даступнасць медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву - прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. У маі на нарадзе па пытаннях аховы здароўя Прэзідэнт запатрабаваў аператыўна выправіць недахопы ў раёнах.
Беларусь не можа заставацца пасіўным назіральнікам у сітуацыі, якая склалася. Стабільнасць у рэгіёне - аснова нашых нацыянальных інтарэсаў.
Касмічныя эцюды ад Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Арт-пляцоўка прымае выставачны праект з шырокай геаграфіяй
Мінулая ноч для беларусаў была купальскай. Паркі, замкі і фальклорныя сядзібы запрасілі беларусаў на інтэрактывы. Маштабна свята адзначылі і ў Маладзечне.
"Рух па правілах!" - Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы праводзіць прафілактычную акцыю. Супрацоўнікі ДАІ Савецкага раёна нагадваюць правілы дарожнага руху веласіпедыстам і ўладальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці.
У Цэнтральным батанічным садзе Беларусі зараз каралеўскі час - квітнеюць ружы! Іх цвіценню ў галоўным дэндрарыі краіны прысвячаюць асаблівыя святы.
Мітынг-рэквіем "Мы памятаем вас" прымаў Заводскі раён сталіцы. Ушанаваць памяць салдат, якія аддалі свае жыцці на палях Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі, школьнікі і настаўнікі.
Усебакова развіваць і выхоўваць дзяцей у духу патрыятызму - дэталёвы аналіз работы па гэтай лініі сёння ацанілі ў беларускім урадзе.
Насычэнне ўнутранага рынку і павелічэнне экспартных паставак малочнай прадукцыі. Аб гэтым гавораць сёння на прадпрыемствах перапрацоўкі ў Брэсце.
Раскоша і прыгажосць беларускіх лясоў і квітнеючых садоў дэманструюцца ў выставачным праекце "Плады зямлі". Больш за 30 жывапісных работ прывезлі ў слуцкую Галерэю мастацтваў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Самы лепшы набытак чалавека - здароўе. І ім трэба займацца ўшчыльную. Пры праходжанні дыспансерызацыі работніку дадуць выхадны дзень з захаваннем зарплаты.
Землетрасенне магнітудай 4,4 адбылося позна вечарам 6 ліпеня ў Польшчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Беларусы засвоілі ўрокі Вялікай Айчыннай вайны, а таму шануюць подзвіг герояў, якія вызвалілі нашу зямлю ад фашызму. Каля мемарыяла "Лудчыцкая вышыня" ў Быхаўскім раёне стартавала беларуска-расійская Вахта Памяці па пошуку месцаў пахаванняў воінаў, якія загінулі ў гады вайны.
Паводле звычаю продкаў. Беларусы сустрэлі свята Купалле. Гэтай ноччу папараць-кветку шукалі ў Белавежскай пушчы. Ноч на Івана Купалу нашы продкі надзялялі магічнымі ўласцівасцямі.
У Беларусі ўбіраюць азімы ячмень. Культура спее раней за іншыя - з яе і стартуе жніво. Так, у гаспадарцы "17 Верасня" Нясвіжскага раёна ўраджай зараз абмалочваюць 6 камбайнаў.
У чаканні фірмовых аўтарскіх фестывальных фанфар! Віцебск у прадчуванні "Славянскага базару"! У Летнім амфітэатры пачаўся адзін з самых адказных этапаў - мантаж сцэны.
Гэта ўжо не проста "храм літаратуры", але культурны і асветніцкі цэнтр, які запрашае хлопчыкаў і дзяўчынаў розных узростаў на забаўляльныя чытанкі, майстар-класы па народных рамёствах і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на выставы і конкурсы.













