Яны памятаюць жахі вайны, іх імёны ўпісаныя ў старонкі гісторыі нашай Радзімы. Мы працягваем распавядаць гісторыі жыццяў ветэранаў Вялікай Айчыннай. Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ветэранам працягваюць уручаць юбілейныя медалі. Адной з ўладальніц стала 93-гадовая Людміла Бабко. У ваенныя часы яна працавала медсястрой у шпіталі.
Надзея Сербіненка завітала ў госці да ветэрана. Такія прагулкі на свежым паветры сям'я Трыфанавых практыкуе амаль кожны летні вечар. Людміла Бабко - нефармальны лідар сям'і. 93-гадовая бабуля памятае Вялікую Айчынную вайну ад першага да апошняга дня. У тыя часы яна была ваеннай медсястрой.
На працягу жыцця Людміла Бабко працавала і жыла ў дзясятках гарадоў Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы. Зараз яе дом у Мінску.
У гэтай дзевяціпавярхоўцы па вуліцы Жудро ветэран Вялікай Айчыннай вайны Людміла Савацьеўна жыве ўжо адзінаццаць гадоў.
Людміла Бабко памятае, як гарэў Мінск. Яна была і ў Сталінградзе падчас вызначальнай бітвы ў 1943-м. Тыя часы яна памятае да самых дробязяў. Памятае сотні параненых, якім вельмі была патрэбная яе дапамогі, памятае неверагодны холад, які суправаджаў яе паўсюль, і памятае самы шчаслівы дзень - Дзень Перамогі.
Дачка Людмілы Ларыса і яе муж таксама маюць ўскоснае дачыненне да гістарычных падзей тых часоў. Пэўны час яны працавалі экскурсаводамі ў Хатыні і на Лініі Сталіна.
У свае дзевяноста тры гады Людміла Бабко трымаецца вельмі ўпэўнена. Жыве адна ў кватэры, любіць прагулкі і размовы з сяброўкамі. А сваім нашчадкам - дзецям і ўнукам - жадае толькі аднаго: ніколі не ведаць вайны.














