Гістарычная бітва праз сто гадоў

18 марта 2017

Яркае і захапляльнае відовішча змаглі ўбачыць наведвальнікі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Арганізатары ўзнавілі падзеі часоў Першай сусветнай вайны. Перад гледачамі разгарнулася бітва, якая атрымала ў гісторыі назву Нарачанская наступальная аперацыя. Удзел у пастаноўцы прынялі больш як сотня чалавек. Поле бою, касцюмы, тэхніка і нават тактыка бітвы - усё ў духу свайго часу.

За ходам бітвы назірала Карына Пашкова. 18 сакавіка 1916 года магутны артылерыйскі гром стаў сігналам аб пачатку маштабнай бітвы. У гісторыі аперацыя атрымала назву Нарачанская. На ўчастку, дзе павінен быў адбыцца прарыў абароны праціўніка, сканцэнтравалі вялікую колькасць баявых прылад, а на подступах да Нарачанскіх азёр 20 дывізій Другой арміі выстраіліся на зыходных пазіцыях, каб нанесці ўдар 10-й нямецкай арміі.

Як і стагоддзе таму, у музеі пад адкрытым небам сышліся руская армія і нямецкая. Сёння гэта толькі пастаноўка, хоць падзеі таго часу перададзеныя з максімальнай дакладнасцю, касцюмы, тэхніка і нават тактыка вядзення бою - арганізатары ўлічылі ўсе дэталі.

Практычна ўся зброя, якая была задзейнічаная ў пастаноўцы, гэта не копіі, а адноўленыя арыгіналы. Тэхніка, якая паказала сябе ў рэальных бітвах.

Ваенныя пастаноўкі ў гісторыка-культурным комплексе рэгулярна збіраюць сотні гледачоў. Акунуцца ў гісторыю і ўбачыць падзеі мінулых гадоў ужо пад мірным небам прыходзяць госці розных узростаў.

Аднаўляць з года ў год і не толькі на полі бою, а ў памяці, падзеі, якія адбыліся дзясяткі і нават сотні гадоў таму, для работнікаў гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" не проста хобі. Гэтая справа гонару і даніна павагі кожнаму, хто не вярнуўся пасля бітвы.