Гістарычнае шоу прысвечана 950-годдзю легендарнай бітве на Нямізе

3 марта 2017

Сёння вялікую дату адзначае сталіца. А менавіта 950 гадоў легендарнай бітве на Нямізе паміж полацкімі і кіеўскімі войскамі. Яна завяршылася перамогай Усяслава Чарадзея над сынамі Яраслава Мудрага. Гэта была першая перамога нашай дзяржаўнасці і нашай незалежнасці, якая і легла ў заснаванне горада Мінска. У гэтыя хвіліны на Нямізе на месцы знакавых падзей тых гадоў разгортваецца сапраўднае гістарычнае шоу. Там працуе здымачная група Агенцтва тэленавін. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).